Экс-палітзняволеную паштарку Ларысу Танкашкур зноў затрымалі

Ларыса Танкашкур / spring96.org

Сілавікі зноў затрымалі былую палітзняволеную паштарку Ларысу Танкашкур, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку 2021 году жанчыну асудзілі на тры месяцы арышту за перадачу ў тэлеграм-чат "Лебяжий 97%" персанальных даных на дзясяткі міліцыянтаў.

Адразу пасля вызвалення Танкашкур, як заяўляюць праўладныя каналы, даслала ў "Чорную Кнігу Беларусі" даныя свайго суддзі і пракурора.

Днямі каманда Infopoint Media Network звярнулася да "крыніц" тг-канала "Чорная кніга Беларусі"з заклікам выехаць за мяжу. Гэта звязана з наяўнасцю агента ГУБАЗіКа, які некалькі месяцаў дзейнічаў у сетцы і атрымаў доступ да персанальных даных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.