Экс-кіраўнік ГУБАЗіКа, які ў Мінску страляў у падлетка, стаў генералам
![Андрэй Паршын](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/parszyn.jpg.webp?itok=yqZShhUm)
Андрэй Паршын / mvd.gov.by
Экс-кіраўнік ГУБАЗіКа Андрэй Паршын, які ў Мінску страляў у падлетка, стаў генералам. Адпаведны ўказ у панядзелак падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Здарэнне адбылося ў чэрвені 2022-га каля жылога комплексу "Каскад". У кіраўніка Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС і былога начальніка ГУБАЗіКа Паршына здарыўся канфлікт з падлеткамі (па адной з версій, палкоўнік спрабаваў іх прагнаць з лаўкі каля пад'езда). Ён стрэліў у нагу аднаму з іх, 16-гадовага хлопца давялося шпіталізаваць. Сілавікі ў тг-каналах сцвярджалі, што зброя была траўматычнай.
Праз нейкі час бацькоў параненага падлетка прымусілі сказаць на відэа, што стральба ў іх сына была "правільнай рэакцыяй". Яны папрасілі прабачэння. Паршын за стральбу пакараны не быў. А цяпер ён ужо генерал-маёр міліцыі. Як бачым, стрэлы па падлетках не перашкаджаюць рабіць кар'еру ў лукашэнкаўскай сістэме.
![Экс-кіраўнік ГУБАЗіКа, які ў Мінску страляў у падлетка, стаў генералам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/53730.1708684866.cda9a8dd39%402x.jpg.webp?itok=jGhE6iys)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.