Экс-дырэктар “Барысаўдрэва” можа выйсці з турмы ўжо ў чэрвені

18 красавіка Вярхоўны суд разгледзіў касацыйную скаргу на прысуд былому генеральнаму дырэктару “Барысаўдрэва” Уладзіміру Мальцаву. У канцы 2014 года ён быў асуджаны на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці, але з кампенсацыяй стратаў у памеры каля 2 мільярдаў рублёў. Суд палічыў яго вінаватым у злоўжыванні ўладай і службовым становішчам, але Мальцаў не прызнаў сваёй віны.

Згодна з рашэннем суда паводле касацыйнай скаргі, тэрмін зняволення скарочаны да 2,5 гадоў, а кампенсацыя стратаў адмененая. Да таго ж, калонія ўзмоцненага рэжыму замененая на агульны рэжым і яшчэ да фігуранта справы прымянілі амністыю, паводле якой тэрмін зняволення скарочаны на год. Таксама сёлета чакаецца яшчэ адна амністыя з нагоды 70-годдзя з Дня Перамогі і такім чынам Мальцаў можа выйсці з-за кратаў ужо ў чэрвені з улікам адбытага тэрміну ў СІЗА на Валадарскага.

У канцы студзеня ў часе прэс-канферэнцыі беларускім СМІ Аляксандр Лукашэнка паабяцаў дадаткова вывучыць справу Мальцава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі