Экіпаж Сяргея Вязовіча на МАЗе быў другім на чарговым этапе "Дакара"

Экіпаж Сяргея Вязовіча на МАЗе быў другім на чарговым этапе "Дакара"

Экіпаж Сяргея Вязовіча на МАЗе быў другім на 9-м этапе "Дакара". У агульным заліку ён па-ранейшаму застаецца на трэцім месцы, саступае больш за гадзіну лідару Андрэю Каргінаву, які прадстаўляе на КАМАЗе Расію. Менавіта Каргінаў на дзевятым этапе на тры хвіліны абагнаў МАЗ. Экіпаж Аляксея Вішнеўскага быў 7-м (у агульным заліку ён восьмы), а Аляксандра Васілеўскага — 11-м (такое ж месца ён займае і ў агульным заліку).

Да заканчэння гонкі засталіся тры этапы.

Напярэдадні Вязовіч быў толькі шостым. Яго капотны МАЗ заграз у пяску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі