Егіпет адкрыў мяжу з сектарам Газа

Егіпет учора на тры дні адкрыў мяжу з сектарам Газа для таго, каб палестынцы, якім патрэбная медыцынская дапамога, змаглі пакінуць тэрыторыю падкантрольнага "Хамас" раёна і атрымаць неабходнае лячэнне, паведамляе БЕЛТА. Па словах кіраўніка службы экстранай дапамогі сектара Газа, у Егіпет будуць перапраўленыя 550 палестынцаў, у тым ліку 200 параненых у выніку ізраільскіх абстрэлаў і 70 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Акрамя таго, тэрыторыю сектара Газа змогуць пакінуць каля 500 егіпцян.

Ізраіль і Егіпет трымаюць межы сектара Газа на замку з лета мінулага года, калі ўлада ў анклаве перайшла да ісламістаў з руху "Хамас".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі