Егіпцяніна судзяць за згвалтаванне беларускі ў Дубаі

Паводле інфармацыі следства, пара пазнаёмілася ў інтэрнэце і вяла ліставанне ў пытаннях бізнесу. Грамадзянка Беларусі сустрэлася з егіпцянінам у гатэлі Лейк Таўэрз. У часе сустрэчы мужчына стаў дамагацца жанчыны і схіляць яе да інтымнай блізкасці. Ён гэта тлумачыў тым, што ім неабходна бліжэй пазнаёміцца перад пачаткам дзелавых адносінаў.



У нейкі момант жанчына адштурхнула гвалтаўніка і паспрабавала зачыніцца ў спальні, каб выклікаць паліцыю, але егіпцянін уварваўся ў пакой, зваліў жанчыну на ложак і згвалтаваў.



Пацярпелая голай выбегла з нумару, калі зламыснік пайшоў у душ. Але егіпцянін кінуўся яе даганяць. Аголеныя мужчына і жанчына ўварваліся ў ліфт, у якім ужо ехала некалькі чалавек. Адна са сведкаў потым сказала следству, што калі ліфт спыніўся на яе паверсе, яна ўбачыла ў кабіне двух азіятаў, голую і перапужаную жанчыну і егіпцяніна, які гарлаў.



Падазраваны ўсё адмаўляе. Па ягоных словах, беларуска спачатку замкнулася з ім у нумары, а затым спакушала і схіляла яго да інтымнай блізкасці. Але пасля адмовы схлусіла паліцыі аб згвалтаванні, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі