Эдвард Сноўдэн атрымаў прапанову калектыўнага палітычнага прытулку

Венесуэльскі прэзідэнт Нікалас Мадура назваў гэты выпадак унікальным. "Гэта прытулак у краінах... якія гавораць гэтаму маладому чалавеку: вас пераследуе імперыя, прыязджайце сюды", — цытуе яго словы РІА "Новости".



У панядзелак Мадура заявіў, што Венесуэла атрымала ад Эдварда Сноўдэна прашэнне аб прытулку і "ён павінен вырашыць, куды яму ляцець".

 

Нагадаем, экс-супрацоўнік ЦРУ Сноўдэн апублікаваў дэталі сакрэтных праграм спецслужбаў ЗША па сачэнні за амерыканскімі і замежнымі грамадзянамі. Ён збег у Ганконг, а затым у Маскву, дзе дагэтуль знаходзіцца, як мяркуецца, у транзітнай зоне аэрапорта "Шарамецьева". Улады ЗША заявілі, што маюць намер патрабаваць выдачы Сноўдэна, які абвінавачваецца ў разгалошванні сакрэтных дадзеных амерыканскіх спецслужбаў, у любой краіны, дзе ён апынецца. Многія краіны ўжо адмовілі ў прадастаўленні Сноўдэну палітычнага прытулку.

Фота — Reuters