ЕАЭС рыхтуе свой пакет санкцый супраць Захаду

Прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна / БЕЛТА​
Прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна / БЕЛТА​

Краіны ЕАЭС рыхтуюць адказ на санкцыі Захаду, у цяперашні час праект пераліку мер у адказ праходзіць узгадненне, паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Еўрапейскай эканамічнай камісіі Ію Малкіну.

Пасля таго як пакет санкцый будзе ўзгоднены, яго прадставяць кіраўнікам дзяржаў — членаў ЕАЭС.

"У найбольшай ступені ўсе прапанаваныя меры падтрымлівае Рэспубліка Беларусь, якая цяпер адчувае сур'ёзны ціск з боку ЗША, Еўрасаюза і Вялікабрытаніі", — паведаміла Малкіна.

Паводле дадзеных прадстаўніцы ЕЭК, да канца года запланаваныя дзве сустрэчы прэзідэнтаў краін ЕАЭС. Першая мусіць адбыцца 14 кастрычніка ў Мінску, другая — 10 снежня ў Алматы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі