ЕАБР прагназуе, што ў 2023 годзе беларуская эканоміка вырасце на 0,3%

ЕАБР прагназуе на 2023 год эканамічны рост у Беларусі на 0,3% / Еўрарадыё
ЕАБР прагназуе на 2023 год эканамічны рост у Беларусі на 0,3% / Еўрарадыё

У 2023 годзе ВУП Беларусі, паводле прагнозаў Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), вырасце на 0,3%. У сваім травеньскім прагнозе ЕАБР меркаваў, што ў наступным годзе ВУП нашай краіны знізіцца на 3%. Такім чынам, прагноз значна палепшаў.

Між тым, 28 лістапада Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя паказчыкі на 2023 год. У іх прадугледжваецца, што валавы ўнутраны прадукт налета павялічыцца на 3,8%.

Інфляцыя ў Беларусі ў 2023 годзе, паводле прагнозаў ЕАБР, складзе 8%, а сярэдні курс долара будзе 2,75 рубля.

Паводле ЕАБР, беларуская эканоміка адаптуецца да санкцый і паступова пачне аднаўляць экспарт. Хаця санкцыйныя абмежаванні будуь стрымліваць эканамічны рост краіны яшчэ некалькі бліжэйшых гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі