ЕАБР не выключае, што гадавая інфляцыя ў Беларусі наблізіцца да 10%

Нацбанк Беларусі таксама скарэктаваў прагноз па інфляцыі / pixabay.com​
Нацбанк Беларусі таксама скарэктаваў прагноз па інфляцыі / pixabay.com​

Эксперты Еўразійскага банка рэканструкцыі і развіцця не выключаюць, што інфляцыя ў Беларусі па выніках года можа скласці каля 10%. Следам Нацбанк можа павысіць і стаўку рэфінансавання, аж "да 10% (і нават вышэй — пры пэўных умовах)".

Нагадаем, на мінулым тыдні Нацбанк абвесціў пра павышэнне стаўкі рэфінансавання да 9,25% (на 0,75 п. п.) з 21 ліпеня. У ведамстве гэтае рашэнне патлумачылі тым, што "ў II квартале 2021 года працягнулася паскарэнне гадавога тэмпу росту спажывецкіх цэн, якое пачалося ў канцы 2020 года". Гэта адбылося ў тым ліку з-за росту цэн у свеце. Але "дадатковым фактарам, які падтрымлівае інтэнсіўны рост спажывецкіх цэн у Беларусі, сталі павышаныя інфляцыйныя чаканні эканамічных агентаў".

Зыходзячы з усяго гэтага, Нацбанк Беларусі вымушаны быў скарэктаваць прагноз па інфляцыі на 2021 год да 9%.  У 2022 годзе інфляцыя наблізіцца да ўзроўню 6%, разлічваюць у Нацбанку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі