Дзяўчынка вылезла з тэлевізара і напалохала пакупнікоў крамы (відэа)

Дзяўчынка вылезла з тэлевізара і напалохала пакупнікоў крамы (відэа)

Дзяўчынка вылезла з тэлевізара і напалохала пакупнікоў крамы бытавой тэхнікі. Здарэнне адбылося ў Нью-Ёрку. Як інфармуе ria.ru, наведвальнікі сталі ахвярай розыгрышу, які наладзілі ў рамках прэзентацыі трэйлера фільма жахаў "Званок 3".

Дзяўчынка была загрыміраваная пад гераіню фільма Самару. Яе схавалі за адным з тэлевізараў. Наведвальнікаў запрашалі да стэнда, праз нейкі час на ўсіх экранах раптоўна з'яўлялася выява гераіні "Званка 3". У гэты момант яна выходзіла з тэлевізара і спрабавала напалохаць пакупнікоў. Некаторыя з іх у жаху ўцякалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі