Вы тут

Дзяўчына з Рэчыцы за 50 рублёў даслала відэа інтымнага характару

pixabay.com

17-гадовая дзяўчына з Рэчыцы даслала 24-гадоваму мужчыне з іншага рэгіёна Беларусі праз "Вайбер" відэа інтымнага характару. Не бясплатна — яна дамовілася з атрымальнікам на суму, якая складае амаль 50 рублёў. Здарылася гэта яшчэ ў траўні сёлета. Магчыма, пра ніхто не даведаўся б пра здзелку, але мужчына трапіў пад увагу сілавікоў па іншай справе — падазраецца ў згвалтаванні непаўналетняй. І аператыўнікі знайшлі ў яго відэа з Рэчыцы.

Як піша газета "Дняпровец", эксперты засведчылі, што відэаролік з'яўляецца парнаграфічным. Дзяўчыну знайшлі. У яе дачыненні распачалі крымінальную справу, артыкул — "выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару" (ч. 2 арт. 343 КК). Жыхарцы Рэчыцы пагражае абмежаванне волі — ад 2 да 4 гадоў, альбо нават і зняволенне на той жа тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.