Дзяўчына з Баранавічаў хацела прайсці тэст на каранавірус і не змагла
![Хуткая дапамога перавозіць дзяўчыну адмовілася / Reuters](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/corona.jpg.webp?itok=cO6o3pNK)
Хуткая дапамога перавозіць дзяўчыну адмовілася / Reuters
Дзяўчына з Баранавічаў захацела прайсці тэст на новы каранавірус і не змагла гэтага зрабіць. Аб гэтым піша выданне "Першы Рэгіён", куды звярнулася чытачка. Сімптомаў захворвання ў яе не было, яна хацела перастрахавацца, калі і сімптомы з'явяцца пазней.
Спачатку дзяўчына звярнулася ў хуткую дапамогу. Ёй сказалі, што перавозіць чалавека з падазрэннем на COVID-19 не могуць, таму што няма патрэбнага абсталявання. У паліклініцы, куды яе перанакіравалі з "хуткай", таксама адмовіліся правяраць на каранавірус і адправілі ў інфекцыйны шпіталь. Медсястра ў лякарні па тэлефоне сказала, што ў Баранавічах няма тэстаў на COVID-19, і параіла ехаць у Мінск і здаваць аналізы там.
Па афіцыйных даных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістраваны толькі 1 выпадак COVID-19. Ён завазны, захварэў студэнт БНТУ з Ірана, які нядаўна вярнуўся ў Беларусь. Бацька яго нявесты пад падазрэннем, ягоныя аналізы пераравяраюць, але сімптомаў хваробы ў яго няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.