Дзяўчына, якая ўпала ў купальскае вогнішча, застаецца ў лякарні

Дзяўчына, якая ўпала ў купальскае вогнішча, застаецца ў лякарні

Дзяўчына, якая ўночы з 6 на 7 ліпеня ўпала ў купальскае вогнішча, застаецца ў Віцебскай абласной клінічнай лякарні.

“Яна застаецца ў лякарні. Стан задавальняючы”, — распавялі Еўрарадыё ў апёкавым аддзяленні ўстановы. Колькі яшчэ дзяўчына правядзе ў бальнічнай палаце, невядома.

Дзяўчына святкавала Купалле пад Віцебскам у вялікай кампаніі. Маладыя людзі скокалі праз вогнішча. Згодна з паганскай традыцыяй, дзяўчыны скачуць праз агонь, каб ачысціць сябе і засцерагчы ад немачы, замоваў і нападзення русалак.

Відэа са здарэннем апублікаваў паблік ВК “Тыповы Віцебск”. Асцярожна, там прысутнічае ненарматыўная лексіка:

У роліку бачна, як спачатку, скокаючы праз вогнішча, падае мужчына — ён паслізнуўся, калі прызямляўся. Пасля праз агонь адначасова насустрач адно аднаму скокнулі хлопец і дзяўчына. Яны сутыкнуліся ў паветры. Хлопец пераляцеў вогнішча, а дзяўчына трапіла ў полымя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі