Дзяўчына ў Іванаўскім раёне ўскрыла чужую "Аўдзі" адвёрткай

Дзяўчына ў Іванаўскім раёне ўскрыла чужую "Аўдзі" адвёрткай

Жыхар вёскі Ляскавічы Іванаўскага раёна звярнуўся ў міліцыю з заяваў пра ўгон "Аўдзі 100". Мужчына распавёў, што ўвечары ён паставіў сваё аўто ў двары дома, а зранку выявіў яго ўздоўж праезнай часткі, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Праваахоўнікі высветлілі, што ўгон здзейсніла 19-гадовая аднавяскоўка пацярпелага.

Каля другой гадзіны ночы дзяўчына звярнула ўвагу на машыну, якая стаяла ў двары. Дзяўчына вырашыла з дапамогай суседскага аўто адпрацоўваць навыкі ваджэння, бо яна навучаецца ў аўташколе Кобрына. Яна адчыніла дзверы кіроўцы з дапамогай адвёрткі, завяла рухавік і паехала катацца. Зранку хацела вярнуць аўтамабіль на месца, але нешта не атрымалася, таму яна пакінула аўто каля дарогі, не загнаўшы ў двор.

На дзяўчыну пачалі крымінальную справу за ўгон. Яе затрымалі. 

Як адзначаюць у міліцыі, аналагічны "почырк" быў ужыты пры ўгоне аўтамабіля "Фальксваген Гольф" 5 траўня ў гэтай жа вёсцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі