Дзяржынскі футбольны клуб "Арсенал" працягне сваё існаванне. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай яго заяве. Пасля прайграных пераходных матчаў і развітання з элітай з'явілася інфармацыя пра ліквідацыю.
"Сёння, калі эмоцыі ўлягліся, мы з упэўненасцю кажам, што ўжо з заўтрашняга дня пачынаем падрыхтоўку да ўдзелу "Арсенала" ў сезоне-2023 у першай лізе, — піша прэс-служба клуба. — Працягне сваё развіццё і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа: больш за 150 дзяцей і далей будуць займацца футболам пад сцягам "Арсенала". Таксама мы зробім усё магчымае, каб вялікі футбол вярнуўся ў горад Дзяржынск".
