Дзяржстандарт знайшоў у Мінску нестандартныя расійскія і ўкраінскія бінты

Дзяржстандарт выключыў з абарачэння ў Мінску расійскія і ўкраінскія бінты, якія не адпавядаюць стандарту.

Як перадае БЕЛТА, нестандартныя стрыльныя і нестэрыльныя бінты былі выяўленыя падчас пазапланавай праверкі мінскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Фарммед Прэпараты". Дзяржаўнаму стандарту не адпавядаў такі паказчык, як капілярнасць. Гэты паказчык вызначае здольнасць матэрыялу падымаць вадкасць з ніжніх слаёў павязкі ў верхнія пласты. У выніку з раны выдаляюцца мікробы і таксіна, а паверхневыя слаі раны высыхаюць.

У правераных бінтоў паказчык капілярнасці па выніках выпрабаванняў склаў: у стэрыльных — 5,1 см/г пры норме не менш за 6,5 см/г; у нестэрыльных — 6,1 см/г пры норме не менш як 7 см/гадз.".

Вытворцамі прадукцыі аказаліся ўкраінскае ТАА "Ватфарм" і расійскае ТАА "Емельянъ Савостинъ. Ватная фабрыка".

Мінскае прадпрыемства "Фарммед Прэпараты" прыцягнутае да адміністрацыйнай адказнасці за выпуск і рэалізацыю такіх бінтоў. Прадпрыемства адклікала з аптэк больш за 200 упаковак бінтоў.

Фота: foodsafety.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі