Дзяржсакратар ЗША: не бачу прыкмет таго, што Пуцін гатовы спыніцца

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен лічыць, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не настроены ўрэгуляваць сітуацыю з Украінай дыпламатычным шляхам, і збіраецца працягваць вайну. "Я не бачу прыкмет таго, што Пуцін гатовы спыніцца", — заявіў Блінкен.

"Мы падтрымліваем намаганні Украіны, каб паспрабаваць правесці дээскалацыю з дапамогай дыпламатыі, дасягнуць спынення агню і, вядома, вываду расійскіх войскаў",цытуе словы дзяржсакратара Злучаных Штатаў state.gov.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.