Вы тут

Дзяржрэгуляванне цэн на прадукты ў Беларусі падоўжылі на тры месяцы

Беларусь падоўжыла дзяржрэгуляванне цэн на прадукты харчавання / pixabay.com

У Беларусі яшчэ на тры месяцы працягнулі дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары — да 29 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. 

Гэта значыць, што вытворцы  павінныя прытрымлівацца рэнтабельнасці не больш за 10% да ўзроўню 2021 года.

Для імпарцёраў максімальныя надбаўкі захаваюцца на ўзроўні ад 15% да 30% — у залежнасці ад тавару. Аптавікі і рознічны гандаль таксама будуць абмежаваныя па надбаўках, як і раней.

У спісе тавараў, на якія будуць стрымліваць цэны, значацца пшанічная мука, аўсянка, пярлоўка, многія віды хлеба, вермішэль, локшыны, ялавічына і свініна (акрамя бескасцёвага мяса), куры (кураняты, уключаючы бройлераў), многія малочныя прадукты, курыныя яйкі, яблыкі, рэпчатая цыбуля, буракі, морква, бульба, цукар, дзіцячыя і дыетычныя кашы і кансервы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.