Дзяржкантроль: У Гарадку не скончылі рамонт, пачаты да "Дажынак-2014"

Дзяржкантроль: У Гарадку не скончылі рамонт, пачаты да "Дажынак-2014"

У Гарадку дагэтуль не завяршылі рамонт, пачаты да "Дажынак-2014". Гэта выявіла праверка, праведзеная Камітэтам дзяржкантролю, піша абласная газета "Витебские вести".

У 2014 годзе ў Гарадку меркавалася правесці агульнабеларускія "Дажынкі". Але потым іх узровень панізілі да абласнога ўзроўню, што прывяло да змяншэння фінансавання.

Як заявіў старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач, самае актуальнае пытанне — раённая лякарня. На завяршэнне яе рамонту сёлета прадугледжаныя сродкі з абласнога бюджэту. Таксама мусіць быць завершаныя рамонт у сярэдняй школе №2 і двух дзіцячых садках.

Пакуль не выкарыстоўваецца па заяўленых мэтах Цэнтр суправаджанага пражывання пажылых грамадзян "Дом міласэрнасці" ў аграгарадку Бычыха. Цэнтр быў пабудаваны за кошт інвестыцыйнага фонду Віцебскай вобласці і спонсарскія сродкі. Будынак замацавалі за раённай лякарняй, якая выкарыстоўвае менш чым 20% яго пад амбулаторыю. Была прапанова размясціць тут інтэрнат для маладых спецыялістаў, але ўзнікла пытанне: хто будзе даплочваць за лішнюю плошчу?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі