Вы тут

Дзярждэп ЗША абяцае 15 мільёнаў долараў за дапамогу ў арышце Нікаласа Мадуры

Нікалас Мадура / Reuters

Улады ЗША прызначылі ўзнагароду ў 15 мільёнаў долараў за інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, перадае інфармагенцтва РБК.

Перад гэтым Мінюст ЗША абвінаваціў венесуэльскага прэзідэнта і яго паплечнікаў у спрыянні наркагандлю. За інфармацыю пра іншых удзельнікаў гэтага спісу абвешчаная ўзнагарода ў 10 мільёнаў долараў.

Акрамя Мадуры ў спіс трапілі старшыня Канстытуцыйнай асамблеі Дзьёсдада Кабелья, былы кіраўнік ваеннай разведкі Венесуэлы (2004-2008) Уга Карвахал, генерал-маёр у адстаўцы венесуэльскай арміі Клівер Антоніа Алькале Кардонес і віцэ-прэзідэнт па пытаннях эканомікі і фінансаў Венесуэлы Тарэк эль-Айсамі. Як мяркуе Дзярждэп ЗША, усе яны дапамагалі ў вывазе наркотыкаў з Венесуэлы. Паводле звестак амерыканскіх уладаў, пад кантролем гэтых людзей знаходзяцца самалёты, якія вылятаюць з авіябазы Венесуэлы, а таксама маршруты перавозкі наркотыкаў праз марскія парты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.