Дзярждэп патлумачыў, чаму заклікаў сваіх грамадзянаў тэрмінова пакінуць Украіну

Госдеп объяснил, почему призвал своих граждан срочно покинуть Украину

Дзярждэп ЗША патлумачыў, чаму амерыканская амбасада ва Украіне заклікала сваіх грамадзянаў тэрмінова пакінуць краіну. З такім заклікам амбасада звярнулася да грамадзянаў ЗША ўчора, 14 ліпеня.

"Дзяржаўны дэпартамент ЗША не мае вышэйшага прыярытэту, чым бяспека грамадзянаў ЗША за мяжой. Мы імкнемся падаваць грамадзянам ЗША выразную, своечасовую і дакладную інфармацыю пра кожную краіну свету, каб яны маглі прымаць абгрунтаваныя рашэнні пра паездкі", — гаворыцца ў каментары Дзярждэпа для РБК Украіна.

Прадстаўнік Дзярждэпу ЗША падкрэсліў, што Travel Advisory Level (узровень бяспекі для паездак) для Украіны застаецца на ўзроўні 4. Гэта значыць, "не падарожнічаць".

"Дзяржаўны дэпартамент працягвае заклікаць усіх грамадзянаў ЗША ва Украіне неадкладна пакінуць Украіну, калі гэта [магчыма зрабіць] бяспечна, выкарыстоўваючы любы камерцыйны або іншы прыватны наземны транспарт", – кажа прадстаўнік Дзярждэпа.

У заяве, якую ўчора выдала амбасада ЗША ва Украіне, адзначалася, што сітуацыя застаецца непрадказальнай.

Амбасада ЗША пачала звяртацца з заклікамі да сваіх грамадзянаў "падумаць пра эвакуацыю" за месяц да пачатку ваеннай агрэсіі ў Расіі, пісаў "Голас Амерыкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі