Дзяржава пазычае "Беларусьфільму" 800 мільёнаў рублёў

Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" прадастаўляецца бюджэтная пазыка ў памеры 800 мільёнаў рублёў. Адпаведная пастанова Савета міністраў апублікавана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна з пастановай пазыка будзе прадастаўлена сёлета "на набыццё кіназдымачнага абсталявання".

Тэрмін звароту грошай - з 1 студзеня 2008 года па 31 снежня 2010 года штомесяц роўнымі часткамі. На намесніка прэм'ер-міністра Беларусі, які курыруе сацыяльна-культурную сферу, міністра культуры, генеральнага дырэктара "Беларусьфільма" ускладаецца персанальная адказнасць за выкарыстанне пазыкі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі