Вы тут

Дзве траціны ложкаў, выдзеленых для хворых з COVID-19 і пнеўманіямі, ужо занятыя

Для хворых з каранавірусам і пнеўманіямі ў Беларусі выдзелена 18,6 тысячы ложкаў / "Беларусь 1"

Для хворых з каранавірусам і пнеўманіямі ў Беларусі выдзелена 18,6 тысячы ложкаў. Пра гэта паведамілі ў эфіры "Беларусь 1". З іх занята каля 12,8 тысячы (гэта значыць дзве траціны). Каля 6 тысяч месцаў пакуль вольныя. Усяго ж у Беларусі налічваецца каля 80 тысяч ложкаў.

На мінулым тыдні намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан казала, што занятая палова з вылучанага фонду, у рэзерве заставалася яшчэ амаль 9,5 тысячы ложкаў. Выходзіць, што за апошні тыдзень колькасць пацыентаў бальніц з COVID-19 вырасла прыкладна на траціну — на тры тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.