Вы тут

Дзмітрый Баскаў трапіў пад часовыя санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта

Дзмітрый Баскаў і Віктар Лукашэнка: у адным "чорным спісе" / З архіву БЕЛТА

Дзмітрый Баскаў трапіў пад часовыя санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта. Ён, як член выканкаму Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, адхілены ад Алімпійскіх Гульняў і ўсіх мерапрыемстваў МАК. На сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта адзначаецца: "і з улікам канкрэтных абвінавачванняў, вылучаных супраць яго". Маецца на ўвазе гучная справа аб забойстве ў Мінску пратэстоўца Рамана Бандарэнкі. Баскава падазраюць у тым, што ён быў на "Плошчы перамен" у складзе групы невядомых, якія затрымалі Бандарэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.