Дзіма Білан не паехаў на пахаванне Майкла Джэксана з-за канцэрту ў Гомелі
28 чэрвеня ў Гомелі прайшоў канцэрт з удзелам расійскага поп-спевака Дзімы Білана ў межах рэкламнай кампаніі аднаго з мабільных аператараў. Дзіма перамог па выніках SMS-галасавання. Адна юная гамяльчанка
адправіла за свайго куміра больш за паўтары тысячы паведамленняў і была
запрошаная на прэс-канферэнцыю зоркі.
Білан увесь дзень не выходзіў з гасцініцы, а на прэс-канферэнцыі адзначыў, што ў Гомелі яму вельмі спадабаўся выгляд з акна.
Таксама, мабыць моцна дэзарыентаваны спявак дадаў, што яму вельмі падабаецца прыязджаць ва Ўкраіну таму што тут амаль як у Англіі.
Кажучы пра смерць Майкла Джэксана, Білан заўважыў, што не паехаў на яго пахаванне з-за канцэрту ў Гомелі і таму, што не жадае занадта акцэнтаваць свае станоўчыя якасці.
Нагадаем, што 3 чэрвеня, у межах той жа акцыі ў Магілёве пройдзе канцэрт гурта ДДТ.
БЕЛАПАН
Фота: vminsk.by