Дзіцячы садок і шматкватэрны дом у Дзяржынску засталіся без вады
![Дзіцячы садок і шматкватэрны дом у Дзяржынску засталіся без вады](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vada-0212.jpg.webp?itok=y5P9Este)
Без вады засталіся дзіцячы садок і шматкватэрны жылы дом у Дзяржынску. Прычынай стаў прарыў трубаправоду.
Супрацоўнікі МНС атрымалі паведамленне пра аварыю 1 снежня каля 23:50, перадае БЕЛТА. Прарвала трубу з халоднай вадой дыяметрам 100 мм па вуліцы Фурманова, 5.
Цяпер да месца аварыі арганізаваны падвоз вады.
Плануецца, што падача вады будзе адноўленая ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.