Джасцін Цімберлэйк завязаў з музыкай

Амерыканскі спявак Джасцін Цімберлэйк заявіў, што «не ведае, калі вернецца да музыкі» і збіраецца цалкам прысвяціць сябе кінематографу.  Як паведамляе Billboard, выканаўца зараз заняты адразу ў некалькіх кінаролях, таму яму складана сказаць, калі ён працягне сваю музычную кар'еру. «Ці павінен мастак заўсёды мець ненапісаную карціну, якую трэба тэрмінова скончыць да Каляд?» - адказаў Цімберлэйк пытаннем на пытанне пра выхад новага альбома.

Нагадаем, што апошні дыск спевака быў запісаны ў 2006 годзе.

Фота: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі