Вы тут

Дзевятоўскі, які заявіў, што Лукашэнка не яго прэзідэнт, трапіў у бальніцу

Вадзім Дзевятоўскі / З архіву Еўрарадыё

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі трапіў у бальніцу. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТБ. Сцвярджаецца, што ў яго "нервовы зрыў". 21 жніўня Дзевятоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: "Лукашэнка не мой прэзідэнт!!!". У каментарах спартыўным выданням пацвердзіў, што гэта напісаў ён сам пад уплывам апошніх падзей у нашай краіне.

Тэлеканал СТБ сцвярджае, што хутчэй за ўсё заява Дзевятоўскага была зроблена "пад ціскам".

Застаецца пачакаць выхаду Вадзіма Дзевятоўскага з бальніцы і яго тлумачэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.