Вы тут

Вадзім Дзевятоўскі: Лукашэнка не мой прэзідэнт

Старшыня федэрацыі лёгкай атлетыкі пацвердзіў, што ён сам напісаў гэта ў Фэйсбуку.

"Лукашэнка не мой прэзідэнт!!!" — так напісаў у Фэйсбуку старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі

У каментарах адразу з'явіліся меркаванні, што акаўнт Дзевятоўскага ўзламалі. Аднак спартовец у каментары by.tribuna.com пацвердзіў, што ён сам выказаў гэтае меркаванне. 

"Мая ранейшая пазіцыя — гэта памылка. Гэта была здрада сабе. Гэта важна. На маёй старонцы ў Фэйсбуку — гэта мая заява. Не думайце, што мяне ўзламалі", — заявіў Дзевятоўскі.

Ён паведаміў, што пасля гэтай заявы адчуў сябе значна лягчэй: "Я напісаў гэта — і мне стала вельмі лёгка. Чаму вырашыў гэта напісаць? Таму што гэта праўда. Я сапраўды так думаю. Паверце, мне казаць цяпер гэта вельмі лёгка, мне стала значна лягчэй. Прабачце, у мяне ўсё".

Вадзім Дзевятоўскі ўзначальвае федэрацыю лёгкай атлетыкі з 2014 года. У 2012-2019 гадах ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.