Дзень танкіста ўжо 15 верасня! Чым здзівіць Wargaming гэтым разам?
![Дзень танкіста ўжо 15 верасня! Чым здзівіць Wargaming гэтым разам?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/7bc30e2f860baae0a1ab83e1151a0991.jpg.webp?itok=TlsLujXX)
15 верасня ў сталічным парку Перамогі адбудзецца найбуйнейшы ў краіне фэст, прысвечаны віртуальным забавам, — “WG Fest: День танкиста”. Галоўнай гульнёй вечара стане World of Tanks. Іншыя праекты Wargaming таксама не застануцца без увагі: тактычная гульня “Калібр”, World of Warplanes і World of Warships.
Для аматараў танкавых баталій тут будуць адмысловыя зоны забаў, фотазоны, дзясяткі кіёскаў з рознымі сувенірамі і сотні камп’ютараў у гульнявых зонах. Уваход на фестываль будзе бясплатным. Платным зробяць толькі “Прэміум ангар”. За 68 рублёў вы атрымаеце шэраг бонусаў і магчымасць паразмаўляць з распрацоўшчыкамі гульні і вядомымі блогерамі, трапіць на асобны фудкорт і ў гульнявую зону з камп’ютарамі і мабільнымі прыладамі.
![Дзень танкіста ўжо 15 верасня! Чым здзівіць Wargaming гэтым разам?](/sites/default/files/paragraphs/image/543fae1b6b24f1ea5589ad86089ce758.jpg)
![Дзень танкіста ўжо 15 верасня! Чым здзівіць Wargaming гэтым разам?](/sites/default/files/paragraphs/image/fb9b106a22bee051ac79b2d67520f642.jpg)
![Дзень танкіста ўжо 15 верасня! Чым здзівіць Wargaming гэтым разам?](/sites/default/files/paragraphs/image/6e8d858d51fe109edb7e2830bd6a94ad.jpg)
Фестываль размесціцца на тэрыторыі каля 100 гектараў. Тут будзе і вялізарны фудкорт, і асобная вялікая дзіцячая зона.
На галоўнай сцэне фестывалю зайграюць зорныя панк-рокеры The Offspring. Кампанію ім складуць украінцы “Воплі Відоплясова”, “Звери” і Крамбамбуля.
Пачнецца фестываль у 14:00. У 23 гадзіны “WG Fest: День танкиста” скончыцца вялікім салютам.