ДзеціДзяцей паставілі рэкорд 5-гадзінным канцэртам у "Рэактары"

“Дзеці Дзяцей” пайшлі на рэкорд і сыгралі пяцігадзінны канцэрт у мінскім “Рэактары”. Паводле гледачоў і ўдзельнікаў гурта спроба паставіць рэкорд цалкам апраўдала сябе – стомленым і шчаслівым фэнам не хацелася разыходзіцца. “Дзяцей” жа напаткала “пруха”: толькі часавы ліміт прымусіў іх пакінуць сцэну.

 Лідэрка гурта Аня Хітрык лічыць, што ўсё атрымалася і захапляецца сваімі прыхільнікамі:

Аня Хітрык: “ Ніколі я не бачыла такіх гледачоў. Стаяць гэтыя 500-600 чалавек, глядзіш налева – там твае: не крычаць і верашчаць, а плачуць, усміхаюцца. Сапраўдныя. Вы самі бачылі! У мяне ўсё баліць: спіна, шчокі, таму што я шмат усміхалася. Мы сёння былі камандай, гэта было прыемна: я куды не глядзела – увесь час лавіла вочы… Юлька, якая дапамагала, Міша, Паша, Сапон, Сеня… Мы проста вельмі шчаслівыя. І мне напляваць на тое, што мы стаміліся.

Часам мы стамляемся ад такой лухты! Часам, у тэатры я граю спектакль, які мне не падабаецца, і я так трачуся на тое, каб зрабіць так, каб ён мне спадабаўся, што мне сорамна. А зараз я стомленая страшна, але вельмі шчаслівая!”

Хутка на нашым сайце чакайце справаздачу з канцэрта і шмат фотак!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі