Дыверсанты: навошта іх закідвае Украіна праз беларускую мяжу — эфір

Іван Ступак / фота з архіва

Іван Ступак / фота з архіва

16 лютага Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад кіраўніцтвам Белкаапсаюза, расказаў пра тэрарыстычныя жахі, якія адбываюцца на беларуска-украінскай мяжы. Па яго словах, дыверсанты з выбухоўкай і выкарыстаннем дронаў, прабіраліся з Украіны праз балоты, каб ладзіць дыверсіі — пераважна ў Расіі. І такое адбываецца два-тры разы на тыдзень! Вядома, усіх дыверсантаў затрымалі. І гэта толькі верхавіна айберга, цалкам які Лукашэнка пакажа ўдзячным беларусам (і расіянам) пазней. Але гэта недакладна…

Ці сапраўды ўкраінскі бок няспынна перакідвае праз мяжу з Беларуссю сваіх дыверсантаў і ці толькі ў Расію яны накіроўваюцца? Якія меры бяспекі на беларускім накірунку прадпрымаюцца ўкраінскім бокам і што сёння на тым участку адбываецца? Што адбываецца на ўкраінска-расійскім фронце і якую ролю ў дапамозе расійскім захопнікам адыгрывае лукашэнкаўскі рэжым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі