Дырэктарцы мінскай школы стала дрэнна падчас праверкі — яна памерла

Дырэктарцы мінскай школы стала дрэнна падчас праверкі — яна памерла

Дырэктарцы мінскай школы №134 Алене Пазенка стала дрэнна, калі ў школе знаходзілася камісія з комлекснай праверкай. Днямі дырэктарка памерла, пра гэта пачалі пісаць у сацсетках. 

На сайце школы ўжо з'явіліся спачуванні ад імя бацькоў і школьнікаў. Некаторыя з бацькоў адзначаюць, што менавіта Пазенка зрабіла школу "амаль элітнай".

На нядаўніх парламенскіх выбарах у школе №134 размяшчаліся тры выбарчыя ўчасткі. Ні Алена Пазенка, ні яе намесніцы не ўваходзілі ва ўчастковыя камісіі і не ўдзельнічалі ў іх працы.

4 снежня на нарадзе з чыноўнікамі Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка загадаў навесці парадак у школах. Па яго словах, стан некаторых школаў аварыйны: "Мною неаднаразова давалася даручэнне навесці парадак у школах. Ва ўстановах, дзе вучацца дзеці, павінны быць створаныя бяспечныя і камфортныя ўмовы".

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў шэрагу школ Міншчыны цепласеткі знаходзяцца ў аварыйным стане, падвальныя памяшканні захламленыя, а пажарныя апавяшчальнікі не працуюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі