Дырэктарка "Белсата": Мы не падавалі ў суд на беларускую фірму

У інтэрв’ю Еўрарадыё дырэктар фірмы "БЕЛСАТплюс" заявіў, што ў яго праз суд спрабавалі забраць таварны знак "Белсат". Менавіта з гэтай нагоды, маўляў, і адбываецца суд.

Дырэктарка тэлеканалу "Белсат" кажа, што некалькі гадоў таму тэлеканал сапраўды хацеў атрымаць правы на таварны знак "Белсату" ў Беларусі. Аднак беларускі суд, кажа Рамашэўская-Гузы, адмовіў тэлеканалу ў такой рэгістрацыі.



"Мы не распачыналі ніякіх працэсаў супраць спадара Белякова і ягонай фірмы. Прынамсі тое, што юрыдычнае бюро, якое ад нашага імя займалася гэтаю справаю, магло без майго ведама падаць такі пазоў, выглядае малапраўдападобна. На такія дзеянні праўнікі папросту не мелі паўнамоцтваў", — падкрэсліла дырэктарка на сайце "Белсату".



Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі