Дырэктар вучэльні пра кадэтаў у майках з "Пагоняй": У нас няма адлічэння

Дырэктар вучэльні пра кадэтаў у майках з "Пагоняй": У нас няма адлічэння

Навучэнцаў Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні, якія сфатаграфаваліся ў майках з "Пагоняй", не адлічылі. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на дырэктара навучальнай установы Аляксандра Калько.

Па яго словах, тры ўдзельнікі нашумелай фотасесіі цяпер знаходзяцца ў вучэльні, а той, хто выклаў фатаграфію ў інтэрнэт, з'ехаў дадому — яго забралі бацькі. Самі хлопцы паведамілі журналістам, што ніякіх санкцыяў супраць іх адміністрацыя вучэльні не ўжывала.

Дырэктар вучэльні заявіў, што адлічваць кадэтаў няма за што: ""Тут толькі адно парушэнне — у нас забаронена змешваць грамадзянскую форму адзення з нашай". Ён дадаў, што гэта не з'яўляецца падставай для дысцыплінарных мераў пакарання.

Па словах дырэктара, у вучэльні не практыкуецца адлічэнне. Лёс кадэта, які выклаў фатаграфію ў інтэрнэт, будуць вырашаць яго бацькі.

Таксама Калько падкрэсліў, што ні на яго асабіста, ні на кадэтаў не аказваецца якога-небудзь ціску.

Як паведамляла Еўрарадыё, некамерцыйная арганізацыя "АртСядзіба" пачала ў сацсетках кампанію #ПагоняПобач. Так актывісты прапаноўваюць падтрымаць брэсцкіх кадэтаў.

Фото: "Белорусская военная газета"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі