Дырэктар "Шахцёра": калі ўся каманда падпісала праўладны ліст, то я рады

Дырэктар "Шахцёра": калі ўся каманда падпісала праўладны ліст, то я рады

Дырэктар хакейнага клуба "Шахцёр" Юрый Будзько ганарыцца тым, што салігорскія хакеісты падпісалі праўладны ліст спартоўцаў. 

"Я падпісаў. Да хакеістаў не хадзіў, не магу за іх адказваць. Мне ўжо далажылі, што такая інфармацыя з'явілася. Зноў жа, не да канца правільная. Я не магу судзіць, у прынцыпе. Але хачу сказаць, што я ганаруся сваёй камандай-хакейным клубам "Шахцёр". І ганаруся гэтымі хлопцамі, з якімі працую на дадзены момант. Яны сапраўдныя мужчыны. І калі яны падпісалі, то яны малайцы", — заявіў Будзько ў каментары Tribuna.com.

Дырэктар клуба заявіў, што нікога не прымушаў падпісваць праўладны ліст: "Я прынцыпова не глядзеў, хто там пісаў і не цікавіўся гэтым пытаннем па прозвішчах, таму што ёсць каманда, ёсць людзі. Мне галоўнае, каб каманда была згуртаваная і гуляла".

Раней фанаты "Шахцёра" звярнуліся да гульцоў клуба з просьбай не падпісваць гэты ліст. Фан-клуб нагадаў, што з сярэдзіны жніўны адмовіўся ад падтрымкі хакеістаў, якія гулялі з раскладзеным на лаўцы чырвона-зялёным сцягам. 

"Цяпер жа, падпісаўшы гэты ліст, наступіць персанальная адказнасць, ад якой будзе не адмыцца. Не забівайце апошні цвік паміж намі — хай застанецца хоць кропля павагі і любові. Каманда, шахцёры і народ, павінны быць заадно! Мы заўсёды побач і верым у вас", — пісалі заўзятары

У каментары журналістам Будзько заявіў, што гэты зварот не бачыў і да яго ніхто з фан-клуба не звяртаўся.

Праўладны ліст стаў адказам 1240 спартоўцам, якія выказаліся за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Паведамляецца, быццам пад праўладным лістом падпісаліся 2,5 тысячы чалавек, аднак спіс гэты не публікуецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі