Вы тут

Дырэктар саўгаса абмацюкаў маладога спецыяліста, які папрасіў службовае жыллё

Аляксандр Атрохаў / www.tribunapracy.by

Дырэктар прадпрыемства "Неўскі-агра" з Бабруйскага раёна Аляксандр Атрохаў матам адказаў на скаргу маладога спецыяліста. Нядаўні студэнт хацеў атрымаць службовае жыллё, якое належыць яму паводле закона.

"Ты … не робіш днямі, … Я б цябе забіў. Ходзіш, …, як чучала. Ты сябе бачыў, …? У люстэрка глядзеўся? На цябе брыдка глядзець, … Спецыяліст, …", — кажа дырэктар.

Аўдыязапіс размовы размясціў у інтэрнэце блогер NEXTA.

Асцярожна! Прамова Атрохава амаль уся нецэнзурная:

Дырэктар "Неўскага-агра" таксама пагражаў маладому спецыялісту з далейшым працаўладкаваннем. Ён заявіў, што сам гатовы звольніць хлопца.

"Ён мне нервы рваць будзе, … Працаваць ён не будзе, … Зараз камісія праверыць, складзем такую паперу. Паглядзім, што ты робіш, … А я ўпэўнены, што там будзе адно гаўно, … Сядзіш, …, як … ведае што, … Дзякуючы бухгалтару ты зараз тут працуеш. Я ўжо паўгода сказаў выперці цябе … адсюль. А яна цябе трывае дагэтуль", — кажа кіраўнік гаспадаркі.

У каментары "Нашай Ніве" Атрохаў пацвердзіў рэальнасць запісу. Ён расказаў, што гутарка адбывалася з Яўгенам Белавусавым, які працаваў у гаспадарцы бухгалтарам. 

"Гэты чалавек падрабіў дакументы. Па падробленых дакументах прыйшоў на працу, нічога пра гэтую працу не ведаючы. Абавязкі свае не ведаў, паводзіў сябе па-хамску. Працу не выконваў, за яго па выніку працавалі іншыя. На заўвагі мае ён проста не рэагаваў, матываваў гэта тым, што ён інвалід", — падзяліўся падрабязнасцямі Атрохаў. 

У Белавусава насамрэч ёсць праблемы са зрокам, ён мае трэцюю групу інваліднасці. Цяпер ён звольнены з гаспадаркі. 

Сам Белавусаў сцвярджае, што канфлікт з начальствам пачаўся пасля таго, як у інтэрнаце, дзе ён жыў, пачаўся рамонт. Хлопца выселілі, аднак рамонт у інтэрнаце не закончылі. Калі ж ён прыйшоў да начальства прасіць, каб яго засялілі назад, то нарваўся на скандал. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.