Вы тут

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі: санкцыі — рэйдарскі захоп рынку ў "Белавія"

Танкалёт "Белавія" / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі называе санкцыі, пад якімі апынулася неба над Беларуссю і авіякампанія "Белавія", "рэйдарскім захопам рынку і бізнесу". З Сікорскім збольшага салідарныя беларускія грузаперавозчыкі. Раней яны распавялі Еўрарадыё, што нішы на рынку грузавых авіяперавозак запаўняюцца вельмі хутка, і калі нехта з яго сыходзіць — яго месца адразу ж займаюць іншыя кампаніі.

Пры гэтым Следчы камітэт сцвярджае, што лістоў было два, і першы нібыта прыйшоў за некалькі хвілін да таго, як самалёт увайшоў у беларускую паветраную прастору.

Сітуацыю, у якую трапіла беларуская авіяцыя пасля пасадкі ў Мінску борта Ryanair Афіны — Вільнюс, Сікорскі называе ўдушэннем "насуперак усім міжнародным дакументам, на падставе фэйкавай навіны". Ён падкрэслівае, што "Белавія" так ці інакш не ўдзельнічала ў арганізацыі пасадкі самалёта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.