Двое расіян збілі гамельчука да смерці

Двое расіян збілі гамельчука да смерці

У Гомелі двое расіян моцна збілі мясцовага жыхара, у якога былі ў гасцях, паведамляе прэс-служба МУС

Здарэнне адбылося 7 студзеня. Каля 16:10 у адным з дамоў Гомеля знайшлі моцна збітага мужчыну. Яго тэрмінова шпіталізавалі, але гамяльчук памёр па дарозе ў лякарню. Як выявіла судова-медыцынская экспертыза, прычынай смерці стала спалучаная траўма цела.

Праваахоўнікі выявілі, што мужчына святкаваў Раство з гасцямі з Расіі. Паміж імі пачалася сварка, падчас якой расіяне збілі гаспадара хаты і ўцяклі. Аднак міліцыянтам удалося затрымаць нападнікаў. 
 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 09.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі