Дварковіч: Беларусь і Казахстан паставяць у Расію забароненыя тавары

Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч 18 жніўня падчас нарады прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева з віцэ-прэм'ерамі, паведамляе БЕЛТА

"Вядома, нашыя калегі па Мытным саюзе могуць выйграць у гэтай сітуацыі, паколькбо ў іх будзе перапрацоўвацца частка той прадукцыі, якая раней ішла наўпрост да нас. Будуць пастаўляць нам ужо перапрацаваную прадукцыю", — зазначыў расійскі віцэ-прэм'ер Дварковіч. 

Падчас нарады Мядзведзеў даручыў наладзіць пошук пастаўшчыкоў харчовых тавараў, імпарт якіх трапіў пад забарону. Ён таксама выказаў надзею, што дзеянне расійскіх санкцый не будзе працягвацца вельмі доўга. Прэм'ер нагадаў, што расійскія санкцыі былі ўведзеныя 10 дзён таму і сталі змушанымі і мерамі ў адказ. 

Фота — ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі