Два сцягі, два гербы, два чаты GPT і адно вялікае каханне — іх норавы

Як на адной планеце адначасова могуць адбывацца забастоўкі супраць штучнага інтэлекту і рэпрэсіі "за стужачку"? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Як на адной планеце адначасова могуць адбывацца забастоўкі супраць штучнага інтэлекту і рэпрэсіі "за стужачку"? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Рэпрэсіі ў Беларусі, вайна ва Украіне — і страйк супраць штучнага інтэлекту. Гэта адбываецца адначасова на адной планеце.

Гэта штодзённы агляд галоўных сусветных навін ад Еўрарадыё. Калі хочаце вярнуць веру ў людзей і падчас паўстання машын заўзець за чалавецтва — адразу гартайце ў канец. 
 

Новы сезон не хутка

Сёння апоўначы каля 160 тысяч акцёраў пачалі баставаць. Яны далучыліся да сцэнарыстаў, якія застрайкавалі нашмат раней, — і так атрымаўся найбуйнейшы за 60 гадоў кіна-страйк, піша ВВС.

Дарэчы, такога "падвойнага страйку", калі на страйк выходзяць і сцэнарысты, і акцёры, не было з 1960 года, калі акцёрскую гільдыю ўзначальваў Рональд Рэйган — гэта было задоўга да таго, як ён узначаліў Злучаныя Штаты.

Акцёры патрабуюць, каб гіганты стрымінгавага вяшчання пагадзіліся забяспечыць ім лепшыя ўмовы працы, справядлівае размеркаванне прыбытку і далі гарантыі таго, што акцёраў не заменяць лічбавымі копіямі!

Як гэта было
@angelial.fedrick3 Rekindled love after 60 years! There’s hope for us all! Congratulations Nancy and Dr McMeekin #DrMcMeekin #AAD #dermatology #truelovestory #retirement ♬ original sound - Angelia L. Fedrick

Відэа завірусілася і скарыла юных тыктокераў. Вяртаючыся да першай навіны: навошта нам гэтыя серыялы, калі вакол такое жыццё!

Навінавыя сюжэты часам закручваюцца не менш хвацкі, чым у серыяле. Так што замест Netflix можаце падпісацца на нашы агляды галоўных (і не вельмі) падзей у свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі