Два маладафронтаўцы капалі акопы каля мяжы з Расіяй

Два маладафронтаўцы капалі акопы каля мяжы з Расіяй

Двух актывістаў "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) затрымалі ў Веткаўскім раёне Гомельшчыны, інфармуе Радыё "Свабода".

Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі капалі акопы ў лесе пад вёскай Рудня-Споніцкая недалёка ад Веткі, за 25 км ад мяжы з Расіяй. Літаральна праз некалькі хвілін пасля пачатку акцыі ў лесе з'явілася група леснікоў, потым да іх далучыліся невядомыя людзі ў цывільным. Пасля гэтага прыехалі дзве машыны з узброенымі міліцыянтамі ў бронекамізэльках, а таксама пажарнікі. Паведамляецца, што да двух маладафронтаўцаў прыбылі 14 чалавек.

На маладафронтаўцаў склалі два пратаколы — за парушэнне цэласнасці подсцілу і жывога надглебавага пакрыцця (105 рублёў, або 5 базавых велічыняў), а таксама за неадпаведнасць нормам аптэчкі ў аўтамабілі (таксама 105 рублёў). За адміністрацыйнае правапарушэнне ў лесе ім пагражае яшчэ адзін штраф — да 420 рублёў (20 базавых велічыняў).

У аўтамабілі Дашкевіча знайшлі страйкбольны аўтамат — міліцыянты заняліся праверкай муляжу. Пальчэўскага забралі ў міліцыю для высвятлення асобы.

Маладафронтаўцы меліся правесці акцыю, каб паказаць сваю гатовасць даць адпор расійскай агрэсіі. За 76 км ад месца правядзення акцыі — мястэчка Клінцы ў Расіі. Ад нядаўняга часу ў гэтую мясцовасць сцягваюцца расійскія войскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі