Другі фронт: ці прабачыць Украіна Лукашэнку — эфір з Латушкам
![Павел Латушка / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Latu6.jpg.webp?itok=cMrg2yiN)
Павел Латушка / Еўрарадыё
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі ўсё часцей наведваюць Украіну. Практычна адначасова ў апошнія дні траўня там пабывалі як прадстаўнікі “Вольнай Беларусі” Зянон Пазняк і Павел Усаў, так і кіраўнік НАУ, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка. Кожны з іх ехаў па сваёй “праграме”, але кожны меў шэраг знакавых сустрэч на сур’ёзных палітычных узроўнях.
Якія былі асноўныя мэты паездкі і ці дасягнуты запланаваны вынік? Ці варта разлічваць, што доказы, сабраныя НАУ, і высновы Пракуратуры Украіны прывядуць да з’яўлення ордара з Гаагі на арышт Лукашэнкі? Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь і што яшчэ беларусы павінны зрабіць, каб Міхаіл Падаляк задаволіўся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.