Вы тут

Другі блок БелАЭС гатовы на 87% — запуск запланаваны на пачатак 2022 года

БелАЭС / Еўрарадыё​

Гатоўнасць другога блока АЭС у Астраўцы складае 87%, што адпавядае графіку работ.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Расатама Аляксей Ліхачоў, які ў чацвер наведаў будаўнічую пляцоўку энергаблока № 2 БелАЭС з рабочым візітам.

Неўзабаве на пляцоўцы павінен скончыцца працэс "гарачай" абкаткі рэактара. Гэта неабходна зрабіць для таго, каб пацвердзіць гатоўнасць абсталявання і сістэм энергаблока да фізічнага пуску.

Увод у эксплуатацыю другога блока запланаваны на першае паўгоддзе 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.