Дрэнны ўраджай паўплываў на рост ВУП Беларусі

Нізкі рост ВУП Беларусі захоўваецца з-за істотнага скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці​ / sb.by
Нізкі рост ВУП Беларусі захоўваецца з-за істотнага скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці​ / sb.by

Істотнае скарачэнне сельгасвытворчасці адбіваецца на беларускай эканоміцы, адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. У верасні рост ВУП заставаўся на ўзроўні ніжэй за 1%. Прычына — у скарачэнні с/г вытворчасці на 13,7%.

Сітуацыю ратуе актыўнасць у сектары інфармацыі і сувязі. Тут валавая дабаўленая вартасць за дзевяць месяцаў павялічылася на 9,6% год да года. Трохі прырасло прамысловая вытворчасць  — у верасні плюс 2,3% да верасня мінулага года. Але ў жніўні і ліпені гэтыя паказчыкі былі вышэй — плюс 3,7%  і 2, 7% год да года адпаведна.

Істотна менш стала інвестыцый — мінус 9,1% год да года. Эксперты звязваюць гэта з падвышанай нявызначанасцю, якая існуе ў беларускай эканоміцы і вакол яе. Нязначна прырастае і абарот рознічнага гандлю. За год ён павялічыўся ўсяго на 1,7%. На стрыманае спажыванне ўплывае, на думку спецыялістаў ЕАБР, запаволенне росту даходаў насельніцтва і, магчыма, чарговая хваля пандэміі.

У цэлым жа за дзевяць месяцаў 2021 года беларуская эканоміка павялічылася на 2,7%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі