Дональд Трамп сустрэўся з папам Францыскам

Дональд Трамп сустрэўся з папам Францыскам

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас свайго першага заморскага турнэ правёў сустрэчу з папам рымскім Францыскам. Паводле інфармацыі СМІ, аўдыенцыя амерыканскага прэзідэнта з пантыфікам працягвалася каля паўгадзіны і праходзіла за зачыненымі дзвярыма. 

Перад пачаткам сустрэчы Трамп і папа паціснулі адзін аднаму рукі перад камерамі. Трамп назваў сустрэчу з папам "вялікім гонарам" для сябе.

Пасля Італіі Трамп накіруецца ў Брусэль на саміт NATO. Перад гэтым ён быў у Ізраілі і на сустрэчы з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам заявіў, што зробіць усё, каб усталяваць мір паміж ізраільцянамі і палестынцамі, перадае Бі-Бі-Сі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі