Дональд Трамп прапанаваў Хілары Клінтан прайсці тэст на наркотыкі

Дональд Трамп прапанаваў Хілары Клінтан прайсці тэст на наркотыкі

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што яго саперніца на выбарах Хілары Клінтан, кандыдат ад Дэмакратычнай партыі, перад наступнымі тэледэбатамі павінна прайсці тэст на наяўнасць наркотыкаў у крыві. Такі ж тэст гатовы прайсці і ён. Падчас выступу перад выбаршчыкамі ў Нью-Гэмпшыры Трамп выказаў здагадку, што Клінтан перад мінулымі дэбатамі магла прымаць нейкія прэпараты. Паводле яго слоў, спачатку яна была ўся на ўзводзе, а ў канцы ледзь магла дайсці да аўтамабіля.

"Я не вельмі разумею, што з ёй робіцца, — цытуе словы Дональда Трампа "Бі-Бі-Сі". У пачатку мінулых дэбатаў яе быццам напампавалі, а вось у канцы яна выглядала так, быццам прасіла звесці яе са сцэны. Яна ледзь змагла самастойна дайсці да машыны. Мы як спартсмены. Іх жа прымушаюць праходзіць тэсты на наркотыкі. Я думаю, што мы таксама павінны праверыцца на наркотыкі перад дэбатамі".

Тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ЗША запланаваны на 19 кастрычніка, яны пройдуць у Лас-Вегасе.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША прызначаныя на 8 лістапада 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі