Домрачава і Кушнір — пра свае перамогі на Алімпіядзе

Прапануем адказы Дар'і Домрачавай на некаторыя пытанні журналістаў:





Пра веру ў перамогу: "Чамусьці яшчэ да Алімпіяды прысутнічала вера ў тое, што можна заваяваць менавіта тры залатыя медалі. Думаю, без веры ў сябе, без падобных думак наогул немагчыма дасягнуць такога выніку. Але і, вядома, была праведзена сур'ёзная праца гэтым летам, восенню. На тых жа этапах Кубка свету. Ды і наогул за ўвесь чатырохгадовы цыкл. Прыехаўшы ў Сочы, я разумела, што зроблена ўсё, што павінна было. Стральба, сэрвісная брыгада — усё было ўлічана. Заставалася толькі сабрацца самой".





Пра званне Героя Беларусі: "Я вельмі ганаруся гэтым. Гучыць гэта проста неверагодна. Цяжка паверыць, што я стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай і атрымала званне Героя Беларусі. Складана выказаць словамі мае пачуцці. Пакуль не ўсвядоміла, не разабралася, што да чаго. Усё гэта, напэўна, прыйдзе крыху пазней".





Пра магчымы ўдзел у эстафеце ў Сочы: "Мы яшчэ падумаем над гэтым пытаннем і паглядзім на мой стан. Але я ўсё ж хачу сабрацца з сіламі і... Увогуле, паглядзім".





Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір увечары ў панядзелак таксама быў у цэнтры ўвагі журналістаў. Вось адказы на некаторыя пытанні:





Пра тое, што адчувае пасля перамогі: "Вялікі шок, невялікую стомленасць і велізарную радасць. Шчаслівы, што дзень склаўся так удала. Спраўдзілася мая даўняя мара. Віншую ўсіх заўзятараў, гледачоў. Хоць і на адлегласці, іх падтрымка адчувалася".





Пра набраную рэкордную колькасць балаў у суперфінале — 134,5: "Не думаў набраць пэўную колькасць балаў. А скачок сапраўды добры — зрабіў усё, што мог. Рады, што пры такім судзействе атрымаў настолькі высокія балы.





Скачок рыхтавалі даўно. Апрабавалі ў 2009 годзе на чэмпіянаце свету ў Японіі, потым планавалі яго ў Ванкуверы. На жаль, не атрымалася да яго дайсці. Зрабілі працу над памылкамі. Не ўсё атрымлівалася — траўмы падкасілі. На апошняй трэніроўцы зрабілі яго вельмі схематычным. Рады, што прайшоў і ў топ-12, і ў топ-8, і ў топ-4. А там ужо трэба было скакаць па-максімуму".

 

Фота — БЕЛТА, flickr.com