Дом віцебскай палітэмігранткі выставілі на аўкцыён
![Дом Алены Янушкоўскай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/januszkouskaja-1505-1.jpg.webp?itok=tUVPcAXm)
Дом Алены Янушкоўскай / e-auction.by
Лукашэнкаўскія ўлады працягваюць канфіскоўваць нерухомасць палітуцекачоў. З гэтым сутыкнулася віцебская актывістка, палітэмігрантка і сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Алена Янушкоўская.
У сваім акаўнце ў Фэйсбуку жанчына паведаміла, што на аўкцыён выставілі яе дом у вёсцы Суйкава Віцебскага раёна. Пачатковы кошт дома — 10 700 рублёў. Аўкцыён прызначаны на 30 траўня.
Пры гэтым улады адзначаюць, што ў доме зарэгістраваны ўласнік.
Раней былі прададзеныя кватэры, якія належалі палітвязню Сяргею Ціханоўскаму і палітуцекачу Валерыю Цапкалу.
Алена Янушкоўская даўно ўдзельнічае ў беларускім дэмакратычным руху. За акцыі ў абарону незалежнасці, якія адбыліся ў снежні 2019-га, і заклікі да іх жанчыну судзілі шэсць разоў і прызначылі рэкордную па тым часе суму штрафу — 4590 рублёў.
![Дом віцебскай палітэмігранткі выставілі на аўкцыён](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/januszkouskaja-1505-3.jpg.webp?itok=5zYb8bfd)
![Дом віцебскай палітэмігранткі выставілі на аўкцыён](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/januszkouskaja-1505-4.jpg.webp?itok=Z3MJWcNH)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.